ЗАКЛЮЧНЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАГА АГЛЯДУ-КОНКУРСУ “ВЕСНАВЫ ТАНОК” ДЗІЦЯЧЫХ І МОЛАДЗЕВЫХ КАЛЕКТЫВАЎ ФАЛЬКЛОРНАГА КІРУНКУ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОЎ І ЎСТАНОЎ ПАЗАШКОЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ І НАВУЧЭННЯ
15-16 мая 2008 года ў адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь установай адукацыіі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь быў праведзены заключны этап рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячых і моладзевых калектываў фальклорнага кірунку агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання ”Веснавы танок“.
Мэты і задачы агляду-конкурсу:
- актывізацыя дзейнасці ўстаноў адукацыі па далучэнні навучэнскай моладзі да народнай культурна-гістарычнай спадчыны,развіццё дзіцячага і моладзевага фальклорнага руху;
- выхаванне ў дзяцей і падлеткаў пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, эстэтычнай культуры сродкамі традыцыйнага мастацтва і каляндарна-святочнай абрадавасці;
- вызначэнне лепшых дзіцячых і моладзевых калектываў фальклорнага кірунку устаноў адукацыі рэспублікі.
Агляд-конкурс праводзіўся ў тры этапа - раённы, абласны (Мінскі гарадскі) і рэспубліканскі. Падчас удзелу на раённым і абласным этапах калектывамі ладзіліся фальклорныя і краязнаўчыя экспедыцыі, даследваліся і вывучаліся асаблівасці аўтэнтычнага музычна-песеннага мастацтва, народнага святочнага аддзення, абрадавая сімволіка і атрыбутыка, культура свайго краю.
У заключным этапе агляду-конкурсу прымалі удзел гурткі, калектывы і іншыя аб’яднанні навучэнцаў фальклорнага, фальклорна-этнаграфічнага і фальклорна-краязнаўчага профіляў агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў пазашкольнага выхавання і навучання рэспублікі і г. Мінска ў колькасці 140 чалавек (10 калектываў).
У рамках правядзення заключнага этапа рэспубліканскага агляда-конкурсу 15 мая 2008 г. у Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага адбылося ўрачыстае адкрыццё заключнага этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу. Са словамі прывітання да ўдзельнікаў і гасцей звярнуліся дырэктар Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Н.В.Васільчанка, старшыня журы, доктар філалагічных навук, прафесар Г.А.Барташэвіч.
Праграма агляду-конкурсу ўключала:
- дэманстрацыю конкурсных праграм абрадавых святаў ранневеснавога перыяду;
- музычна-танцавальную конкурсную праграму “Песні і танцы рэгіёнаў Беларусі”;
- дэманстрацыю конкурсных праграм абрадавых святаў паслявелікоднага перыяду.

Падчас правядзення гала-канцэрта адбылося ўзнагароджанне пераможцаў па намінацыях:
- “Пераемнасць каляндарна-святочнай традыцыі свайго рэгіёну”
дыплом I ступені атрымаў фальклорны гурт “Гасцінец” (кіраўнік Драмук Вольга Анатольеўна) СШ № 30 г. Гомеля,
дыплом II ступені – фальклорны калектыў (кіраўнік Дворак Любоў Міхайлаўна) Азершчынскай СШ № 1 Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці,
дыплом III ступені – фальклорны дзіцячы калектыў “Вясняначка” (кіраўнік Анікій Алена Уладзіміраўна) Лукскай СШ Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
- “Пераемнасць спеўнай і музычна-інструментальнай выканальніцкай традыцыі свойго рэгіёну”
дыплом I ступені атрымаў узорны фальклорны дзіцячы калектыў “Зовзулэнька” (кіраунік Бараноўская Яўгенія Анатольеўна) Мяднянскай СШ Брэсцкага раёна,
дыплом II ступені – этнагрупа “Фольк-Клас!” (кіраўнік Рыжкова Ларыса Мікалаеўна) Міханавіцкай СШ Мінскага раёна,
дыплом III ступені – фальклорны ансамбль “Чарада” (кіраўнік Дзебыш Наталля Аляксандраўна) Цэнтра орчасці дзяцей і моладзі “Эўрыка” Фрунзенскага раёна г. Мінска.
- “Пераемнасць харэаграфічнай традыцыі”
дыплом I ступені атрымаў ўзорны клуб аматараў фальклору “Катрынка” (кіраунік Зайцава Алена Мікалаеўна) Высокаўскага цэнтра пазашкольнай работы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці,
дыплом II ступені – фальклорны гурт “Народны каляндар” (кіраўнік Галай Дзіна Кліменцьеўна) Стайскай СШ Лепельскага раёна Віцебскай вобласці,
дыплом III ступені – узорны ансамбль народный музыкі “Ярыца” (кіраўнік Жукава Людміла Анатольеўна) Цэнтра пазашкольнай работы ўпраўлення адукацыі Магілеўскага аблвыканкама.
- “Пераемнасць традыцыі лідэрства і сольнага спявання”
дыплом I ступені атрымаў фальклорны калектыў “Багоўка” (кіраўнікі Шыловіч Яніна Іванаўна, Грамыка Наталля Анатольеўна) гімназіі № 2 г. Салігорска Мінскай вобласці,
дыплом II ступені – этнагрупа “Фольк-Клас!” (кіраўнік Рыжкова Ларыса Мікалаеўна) Міханавіцкой СШ Мінскага раёна,
дыплом III ступені – фальклорны калектыў (кіраўнік Дворак Любоў Міхайлаўна) Азершчынскай СШ № 1 Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.
Дыпломамі ўдзельнікаў агляду-конкурсу ўзнагароджаны:
Дзыбук Александра (узорны фальклорны дзіцячы калектыў “Зовзулэнька” Мяднянскай СШ Брэсцкага раёна),
Карабцова Аксана (фальклорны гурт “Гасцінец” СШ № 30 г. Гомеля),
Ласькоў Мікіта (фальклорны гурт “Гасцінец” СШ № 30 г. Гомеля),
Лявоненка Юлія (фальклорны калектыў Азершчынскай СШ № 1 Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці),
Пампушка Мікіта (этнагрупа “Фольк-Клас!” Міханавіцкай СШ Мінскага раёна),
Жарнасек Даша (фальклорны гурт “Народны каляндар” Стайскай СШ Лепельскага раёна Віцебскай вобласці).
