Национальный центр художественного творчества детей и молодежи

Мероприятия

22 сентября 2008

“ЗОРАЧКА” на фестывалі у Малдове
(12-15 верасня 2008г.)
 
 
        Узорны ансамбль песні і танца “Зорачка” прыняў удзел у ІІІ фестывалі “Беларусь – мая Радзіма”, прысвечаным Дню беларускай пісьменнасці і які праводзіўся ў г.Кішынёве  (Рэспубліка Малдова) 12-16 верасня 2008 г. па ініцыятыве малдаўскіх беларусаў і пасольства Беларусі ў Малдове.
 
        Падчас знаходжання ў Малдове беларускія ўдзельнікі фестываля навучэнцы і педагогі Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі на чале з дырэктарам Н.В.Васільчанка наведалі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова (падпісанне рабочай праграмы супрацоўніцтва), прынялі ўдзел у святочным канцэрце на сцэне Філармоніі, педагагічнай канферэнцыі, адкрыцці выставы малюнкаў мастацкіх студый НЦМТДзМ.
       Экскурсійная праграма прадугледжвала наведанне старадаўняга манастыра ў г. Архей і алею беларускіх бяроз на воінскім мемарыяле ў г.Кішынёве.       
       

                                                         

  
       Штогод беларусы Малдовы збіраюцца разам, каб успомніць свае карані і гістарычную радзіму. У гэтым годзе з дапамогай пасольства Беларусі ў Малдове у фестывалі прынялі ўдзел і беларускія дзеці. «Я уверен, что дружеские контакты, которые появились тут и сейчас, дети понесут во взрослую жизнь. А это значит, что и отношения между нашими странами будут хорошими» - сказаў Васіль Саковіч, пасол  Беларусі ў Малдове.
 

 

ул. Кирова,16
227-12-06, 227-08-75

ул. Фабрициуса, 5
216-29-62, 200-45-55
e-mail: nchtdm@mail.ru