Гурткі і аб’яднанні аддзела
Аддзел народных мастацкіх рамёстваў і фальклору ўтвораны ў 2000 годзе на базе лабараторыі фальклору (1997 год) і ўключае дзіцячыя і моладзевыя аб’яднанні, якія разнастайныя па стылях і жанравых накірунках дзейнасці, адлюстроўваюць сучаснае бачанне фальклору – ад аўтэнтыкі да пост-фальклору, ад стылізацыі да сінтэзу мастацтваў:
“Зорачка”, узорны ансамбль песні і танца – гурткі сцэнічнага танца, спеваў , ігры на музычных інструментах (ад 4 год, падлеткі);
“Верас” – фальклорная спеўная суполка (моладзь);
“Гронка” – гурток беларускай гульні і побытавага танца (ад 5 да 14 гадоў);
“Квецень” – гурт абрадавых спеваў (моладзь);
“Крупянічка” – гурток па вырабу традыцыйных лялек у народных строях (7-13 год);
“STRAW-дызайн” – гурток саломапластыкі (дзеці, падлеткі, моладзь).
Згодна з палажэннем пра аддзел народных мастацкіх рамёстваў і фальклору у 2008/09 навучальным годзе працягваецца праца па наступных напрамках:
- стымуляванне работы фальклорных ансамбляў і аб’яднанняў па збору ўзораў народнай
творчасці, прапагандзе народнага мастацтва сярод вучнёўскай моладзі;
- лекцыйная работа, абмен вопытам, дыскусіі па пытаннях эстэтычнага выхавання ў рэчышчы
беларускай этнакультуры;
- зарыентаванне педагогаў і кіраўнікоў фальклорных аб’яднанняў на рэгіянальную
адпаведнасць і каляндарна-абрадавую аснову арганізацыі пошукава-даследчай дзейнасці
і фарміравання рэпертуару;
- вывучэнне і прапаганда сапраўдных твораў народна-песеннай і танцавальнай творчасці
(аўтэнтычныя творы і ўласцівыя ім этнафанічныя стылі выканання).
Нашы партнёры – дзяржаўныя ўстановы і грамадскія арганізацыі:
- Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аддзел музычнай культуры і этнамузыкалогіі, аддзел фалькларыстыкі;
- Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры, лабараторыя традыцыйнага мастацтва;
- Акадэмія паслядымломнай адукацыі;
- Установа адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі”;
- Беларускі дзяржаўны універсітэт, кафедра тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору, кафедра беларускай літаратуры і культуры;
- Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, кафедра этналогіі і фальклору, кафедра народна-песеннай творчасці;
- Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт М.Танка, кафедра этналогіі і фалькларыстыкі;
- Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, кабінет этнамузыкі;
- Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча імя М.Глінкі;
- Дзяржаўны літаратурны музей Максіма Багдановіча;
- Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь;
- ГА “Беларускі саюз фалькларыстаў”;
- ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”;
- ГА “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”;
- ГА “Беларускі зялёны крыж”;
- ГА “Беларускі фонд культуры”.
Кантактны тэлефон: 328 39 31