ЗАСЛУЖЕННЫЙ ЛЮБИТЕЛЬСКИЙ КОЛЛЕКТИВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ АНСАМБЛЬ ПЕСНИ И ТАНЦА "ЗОРАЧКА"
Мастацкі кіраўнік Ала Міхайлаўна Навіцкая
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “ЗОРАЧКА” утварыўся ў 1963 годзе ў Рэспубліканскім Палацы піянераў і школьнікаў. У 1980 годзе распачалася вялікая праца па асваенні і сцэнічным увасабленні музычнага і харэаграфічнага фальклору Беларусі.
Сёння гэта буйны мастацкі калектыў (каля 300 чалавек), удзельнікі якога займаюцца ў профільных групах.

Ансамбль “Зорачка” - лаўрэат Міжнародных і рэгіянальных фестываляў у Польшчы, Турцыі, Малдове, Францыі, Латвіі, Украіне, Расіі, Чэхіі, Германіі, Нідэрландах. На якіх прадстаўляў Беларусь рознажанравымі музычнымі праграмамі: “Рознакаляровы карагод” (у якую ўвайшлі вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі “Вясна-красна”, “Лета звонкагалдосае”, “Восень – залатая прасніца”. “Зімачка-зіма”), “Беларускі сувенір”, “Баль у старажытным замку”.
У 2011 г. Ала Міхайлаўна Навіцкая ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
